Турнір “Знаўцы роднай мовы”

Дата: 21 сентября 2022 в 00:02
142 просмотра

20 верасня сярод вучняў 4 класа адбыўся інтэлектуальны турнір “Знаўцы роднай мовы” пад дэвізам: Любі, шануй, ведай роднае слова! Вучні ўдзельнічалі ў розных конкурсах, расшыфроўвалі і тлумачылі прыказкі, адгадвалі загадкі, выконвалі заданні па веданню беларускай граматыкі. Дзеці спаборнічалі ў рашэнні беларускамоўных рэбусаў, перакладалі словы і словазлучэнні з рускай мовы на беларускую, паказвалі і тлумачылі фразеалагізмы.
У завяршэнні мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі самыя любімыя вершы пра родную мову.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.