Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Стенд «З крыніц жыватворных»

Дата: 15 марта 2023 в 10:13, Обновлено 27 ноября в 12:30
Автор: Цурко Т. С.

Стенд «З крыніц жыватворных»

         Перад вамі куток беларускай хаткі. У простай беларускай хатцы сцены пакояў звычайна былі голымі. З мэблі - стол, лавы ўздоўж сцен. На сенняшні дзень у нас няма цэлай хаты, але есць маленькі куточак, у якім вучнямі, настаўнікамі нашай школы сабраны старажытныя рэчы  беларускага народнага мастацтва.

Галоўнае месца тут занімае ткацтва. У нашым музеі есць прылады ткацкага станка, які падаравала нам жыхарка вескі Рудня Антонаўская Самсонава Еўдакія Міхайлаўна. Яшчэ ў другім стагоддзі да нашай эры на тэрыторыі Беларусі быў вядомы лен. Лен вырашчвалі амаль у кожнай гаспадарцы. З ільну атрымлівалі кужаль, які захоўвалі да прадзення. Пралі ад лістапада да сакавіка. Дзяўчынак з гэтай справай знаемілі з сямі гадоў.

Так сама ў нашым музеі есць розныя расліны - валошка, бабоўнік, лісты бярозы, якія выкарыстоўвалісь у якасці фарбаў. Яшчэ есць рушнікі, абрусы, якія выдзяляюцца высокім майстэрствам выканання, своеасаблівасцю арнамента і колера.

Рушнікі - галоўны атрыбут беларускай вясельнай і радзільнай абраднасці. На ім падносяць хлеб, соль, сустракаючы дарагіх гасцей. Імі украшаюць сцены на свята. Таму у нашым музеі яны займаюць пачэснае месца. Абрусы выкарыстоўвалі ў якасці дываноў і пакрывал.

Вельмі яскрава ўмельніцтва тонкі густ і багатая фантазія народных ткачых і вышывальшчыц праявіліся ў народным аддзенні, асабліва ў жаночым.  Перад вамі жаночы касцюм калінкавіцкага строю, чым ен адметны? Вельмі багатая вышыўка на рукавах кашулі, на шырокім пышным каўняры. Спадніцу, андарак шылі з даматканага палатна малінавага колеру. На галаве ў дзяўчынкі была скіндачка.

Распаўсюджаным абуткам у беларусаў былі лапці, і хоць яны былі на дзірачках, але зручней абутку не было.

Так сама у нашым музеі вы можаце убачыць вырабы з гліны, якія належаць народным майстрам нашай вескі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.