Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 22 февраля 2021 в 23:23
122 просмотра

Міжнародны дзень роднай мовы ў 2021 годзе адзнчаецца 21 лютага.
Мэта свята - садзейнічанне моўнай і культурнай рознабаковасці, ахова моў, якія знікаюць. Гэтае свята яшчэ маладое. Гісторыя яго пачынаецца з 2000 года.
Родная мова вельмі дарагая для кожнага з нас. На ёй гаворым нашы першыя словы, выказваем свае думкі. Гэта тая аснова, на якой усе людзі будуюць сваю асобу з імгнення свайго першага ўздыху, і яна тое, што арыентуе нас на працягу ўсяго жыцця. Яна з'яўляецца спосабам, з дапамогай якога можна навучыць паважаць сябе, сваю гісторыю, сваю культуру, і галоўнае, іншых людзей з усімі іх асаблівасцямі.
У гэты дзень у свеце праводзяцца навучальныя семінары, выставы, вечарыны паэзіі на роднай мове, літаратурныя фестывалі, круглыя сталы, конкурсы і іншае.
“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова”.
Змітрок Бядуля

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.