Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Віншуем пераможцаў конкурсу "Буслік"

Дата: 29 января 2021 в 20:53, Обновлено 10 февраля 2021 в 17:34
Автор: Тупик Е. Н.
174 просмотра

Сення мы віншуем Говара Максіма і Шаўцова Станіслава - пераможцаў конкурсу "Буслік 2020".

Гульня-конкурс «Буслік» (далей – «конкурс») праводзіцца з 2004 года з мэтай развіцця і падтрымкі цікавасці школьнікаў да вывучэння беларускай мовы, літаратуры і мовазнаўства.

Конкурс узнік па ініцыятыве настаўнікаў беларускай мовы і праводзіцца па правілах вядомай міжнароднай матэматычнай гульні-конкурсу «Кенгуру».

У адрозненне ад алімпіяд удзельнікамі конкурсу могуць быць усе жадаючыя вучні 3-11 класаў. Конкурс не прадугледжвае папярэдняга адбору і наступнага выключэння ўдзельнікаў.

Конкурс праводзіцца ў школах, ліцэях, гімназіях, дзе навучаюцца ўдзельнікі, у адзін і той жа дзень. Работа непасрэдна над заданнем працягваецца роўна 1 гадзіну 15 хвілін. Кожны ўдзельнік выконвае заданне самастойна і сумленна. Ручка, чарнавік, картка ўдзельніка і заданне – гэта ўсё, што патрэбна для работы ўдзельніку. У час выканання задання ўдзельнікам забараняецца карыстацца якімі-небудзь крыніцамі інфармацыі і сродкамі сувязі, мець зносіны з іншымі ўдзельнікамі і задаваць пытанні. Пасля заканчэння конкурсу лісток з заданнем і чарнавік удзельнік забірае з сабой і захоўвае да падвядзення канчатковых вынікаў.

Удзельнікам конкурсу прапануецца заданне з 24 пытанняў для 3-4 класаў. Кожнае пытанне ўтрымлівае 5 варыянтаў адказу, сярод якіх толькі адзін правільны. Аб’ём і змест задання не прадугледжваюць яго поўнага выканання ўдзельнікамі. У заданне ўключаны пытанні, веды пра якія не прадугледжаны школьнай праграмай.

На старце кожны ўдзельнік з 3-4 класаў атрымлівае 24 балы

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.