Дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2025 в 23:53
Автор: Цурко Т. С.
46 просмотров

21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў нашай школе для вучняў 5-6 класаў прайшла гульня-віктарына “Гучная, звонкая матчына мова”. Удзельнічалі дзве каманды: “Журавіны" і "Клубніцы". Падчас мерапрыемства каманды чыталі вершы пра родную мову, разгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, успомнілі назвы беларускіх гарадоў, вымаўлялі на хуткасць скорагаворкі. Кожны правільны адказ ацэньваўся пэўнай колькасцю балаў, якія адпавядалі ягадам у назвах каманд.
Вучні добра адказвалі на пытанні, удала падбіралі да рускіх слоў беларускія адпаведнікі, праявілі здагадку і кемлівасць. Перамагла каманда “Клубніцы”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.